Швэцыя адвярнулася ад Беларусі?
Пачынаючы ад 1 верасьня 2009 году, "Радыё Швэцыя" спыняе вяшчаньне на беларускай мове.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага каналу Швэдзкага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і "Радыё Швэцыя") Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Швэдскае радыё:
"Зрабіла цяпер выбар на карысьць вяшчаньня на адной з вялікіх эўрапейскіх моваў, а менавіта - расейскай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі".
Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграмаў Швэдзкага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцьце рашэньня паўплывала і агульная сытуацыя з вяшчаньнем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як "медыюм будучыні".
Меркаваньне прадусара беларускіх праграмаў "Радыё Швэцыя" Дзьмітрыя Плакса.
"Я, вядома, расчараваны гэтым рашэньнем кіраўніцтва Швэдзкага радыё, бо я ў свой час распачынаў гэтую працу і так сталася, што я ёсьць ці быў заснавальнікам вяшчаньня са Швэцыі па-беларуску.
Канечне мне непрыемна, што гэтае вяшчаньне цяпер ужо, можна лічыць, скасаванае. Чаму гэта адбылося менавіта цяпер? Гэтае пытаньне насамрэч не да мяне. А я асабіста лічу, што гэта зьвязана найперш з тым, што цяпер праграмы такога , так бы мовіць, дэмакратычнага накірунку ўжо ня ёсьць актуальнымі , бо ідзе і прыйшло ўжо значнае пацяпленьне ў адносінах паміж аб'яднанай Эўропай і Беларусьсю. І вось такія праграмы пэўна ня так патрэбныя, як былі пяць гадоў таму".
На Вашую думку, ўжо няма шанцаў, што адновіцца вяшчаньне ці хутчэй працягнецца ад 1 верасьня?
Плакс: "Я думаю, што шанцаў такіх няма. Адзінае, што да гэтага можа прывесьці нейкая хваля абурэньня з Беларусі, каб кіраўніцтва Швэдзкага радыё неяк зразумела... Але мне падаецца, што такой хвалі чакаць ня варта, і ня думаю, што ёсьць нейкія шанцы чакаць".
Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры "Радыё Швэцыя" ад 2004 году.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники