Дзве крымінальныя справы ў адной?
Крымінальная справа пра наўмысныя падпалы аб’яднаная з крымінальнай справай па знойдзеным гранатамёце. Прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юрый Лявонаў праходзяць абвінавачваемымі па аб’яднанай крымінальнай справе. Дачка Уладзіміра Асіпенкі – Людміла не змагла пацвердзіць гэты факт.
Праваабаронца Алег Волчак паведаміў, што аб’яднаную справу вядзе новы следчы Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Клачко, які прыходзіў да прадпрымальніка разам з амбасадарам АБСЕ Хансам-Ёханам Шмідтам. Менавіта следчы галоўнага следчага ўпраўлення МУС Клачко вядзе аб’яднаную справу, якой дагэтуль займаўся гродзенскі следчы Віталь Кухарчык.
У канцы студзеня 2009 года ў Ваўкавыску на тэрыторыі недалёка ад гаража, дзе працаваў Мікалай Аўтуховіч, быў знойдзены гранатамёт. У сувязі з гранатамётам затрымліваўся грамадзянін А.Ларын, які абвінавачваўся таксама ў хуліганстве. Ці не дзіўна, што гэты самы таварыш раней працаваў у Мікалая Аўтуховіча, аднак з-за канфлікту з Уладзімірам Асіпенкам А.Ларын мусіў звольніцца. Праваабаронцы не выключаюць, што праваахоўныя структуры могуць аказваць ціск на А.Ларына, каб апошні "ўвязаў" знойдзены гранатамёт з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.
Алег Волчак паведаміў, што Мікалай Аўтуховіч "з галадоўкі не выйшаў – і не збіраецца выходзіць". Сёння ўжо пайшлі 70-я суткі галадоўкі ваўкавыскага прадпрымальніка. Праўда, на сустрэчу з адвакатам Паўлам Сапелкам 23 чэрвеня прыйшоў самастойна. Адвакат не мае інфармацыі пра тое, ці ставяць прадпрымальніку кропельніцу.
Дачка іншага зняволенага, Уладзіміра Асіпенкі, Людміла 23 чэрвеня таксама мела сустрэчу з адвакаткай бацькі. Адвакат таксама гаварыла пра верагоднасць аб’яднання дзвюх крымінальных спраў, аднак "пэўнасці пакуль няма". Прынамсі, афіцыйнага пацверджання аб’яднання абедзвюх спраў няма.
Уладзімір Асіпенка на здароўе не скардзіцца.
Сам Мікалай Аўтуховіч, які з’яўляецца адным з трох сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў быявых дзеянняў "Абаронцы Айчыны", перакананы, што крымінальны пераслед з’яўляецца вынікам звароту чатырохгадовай даўнасці да Аляксандра Лукашэнкі. Тады Мікалай Аўтуховіч паведамляў прэзідэнту пра факты карупцыі ў кіраўніцтве Гродзенскай вобласці.
Аналагічнай версіі прытрымліваецца і Уладзімір Асіпенка: свій арышт прадпрымальнік звязвае з выкрыццём ў кіраўніцтве падатковых органаў Гродзенскай вобласці.
Глеб Хмяльніцкі