МТЗ: няма куды згружаць прадукцыю

"Еўрарадыё"
23 июня 2009, 17:45
Ужо ў ліпені Мінскі трактарны завод будзе працаваць толькі тры дні на тыдзень. Пра адпаведны загад, абвешчаны кіраўніцтвам завода, Еўрарадыё распавеў супрацоўнік МТЗ Віктар.

Віктар: "Ужо ёсць афіцыйны загад, што ўвесь завод у ліпені будзе працаваць тры дні на тыдзень. Нам за дні прастояў плацяць дзве траціны тарыфнай стаўкі. Гэта зусім мала. Але, як кажуць, хоць кусок хлеба можна купіць".

Дарэчы, па словах Віктара, кожны на заводзе ведае, што дзеля трох дней разаграваць печы і распачынаць вытворчасць эканамічна нявыгадна. Лепей бы ўжо адразу зрабілі тыдзень працы, тыдзень прастояў, скардзіцца ён.

Ужо некалькі месяцаў на заводзе ўведзеная чатырохдзёнка. На прадпрыемстве ўжо ходзяць чуткі, што ад жніўня наогул ніякай працы не будзе.

Віктар: "Гэта чуткі. Але калі ёсць чуткі, якія распавядае прыбіральніца, яны, як правіла, пацвярджаюцца. Магчыма, што са жніўня зачыняць вытворчасць. Бо калі ідзеш па тэрыторыі завода, бачыш шмат нікому не патрэбных трактароў. Іх ужо няма куды ставіць. Не хапае плошчы".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ МТЗ: няма куды згружаць прадукцыю