Магілёўскія прадпрыемствы нясуць страты
100 прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці атрымалі чыстыя страты па стане на травень 2009 года. Гэта 8,8% ад агульнага ліку ўсіх прадпрыемстваў вобласці.
Такія лічбы агучыла ўпраўленне па статыстыцы аблвыканкама.
Узначаліла спіс "стратнай сотні" прамысловасць – 44 прадпрыемствы, а таксама гандаль і грамадскае харчаванне — 18, а вось з прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі ў спіс не трапіла ніводнае.
Сумарныя ж страты за студзень-красавік 2009 года склалі 73 мільярды рублёў, што больш чым ў 5 разоў перавышае паказчык адпаведнага перыяду 2008 года – 13,7 мільярдаў.