Беларуская мытня зарабляе на бананах палову іх кошту
Незалежна ад таго, колькі каштуе 1 кг бананаў, беларускія мытнікі маюць з яго 700 рублёў. Імпарцёр аддае іх на мяжы. Шэраговыя пакупнікі вяртаюць іх яму ў беларускіх крамах.
Напачатку чэрвеня супрацоўнікі "Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў" (МССПіР) падлічылі: мытная пошліна і ПДВ (падатак на дададзеную вартасць), якія мытня спаганяе з імпарцёраў бананаў у Беларусь, можа складаць палову іх кошту! Распавядае першы віцэ-старшыня МССПіР Віктар Маргелаў:
Віктар Маргелаў: "Мыта + ПДВ = палова кошту на банан. Чыстага кошту".
Скрыня бананаў важыць у сярэднім 18,5 кг. З далёкай паўднёвай краіны яна плыве ў адзін з еўрапейскіх портаў. 19 чэрвеня беларускі імпарцёр бананаў меў магчымасць набыць яе там за 9,8 еўра. Але ў жніўні скрыня бананаў можа каштаваць у Еўропе не 10, а каля 5 еўра! Тлумачыць супрацоўнік адной з фірм-імпарцёраў бананаў:
Імпарцёр: "Кошт на бананы вельмі схільны да сезонных ваганняў. Да 2,5 разоў цана можа апускацца. Люты – гэта пік цаны, канец лютага. Жнівень (плюс-мінус канец ліпеня, пачатак верасня) – гэта мінімальная цана".
У любы сезон яшчэ 2 еўра даводзіцца аддаць за трапспарціроўку кожнай скрыні бананаў фурай з порта ў Беларусь. Вынік нашых разлікаў такі: да таго, як за бананы бярэцца мытня, скрыня з 18,5 кг каштуе каля 12 еўра (47500 рублёў.) ў чэрвені і каля 7 еўра (27720 рублёў) ў жніўні. Інакш кажучы, закупачны кошт 1 кг бананаў складае ў чэрвені ~2570 рублёў, у жніўні – ~1500 рублёў.
А далей пачынаецца самае цікавае. Незалежна ад таго, колькі каштуе скрыня – 7 ці 12 еўра – беларуская мыта спаганяе за яе растаможку фіксаваныя $4,5 (12780 рублёў), ці па 24 цэнты (700 рублёў) за кожны кілаграм. Такім чынам, у чэрвені імпарцёр (а за ім і мы) плацім мытні 27% ад закупачнага кошту кілаграма бананаў, а ў жніўні – ўсе 46%!
Чаму мытня не хоча прызнаваць закупачныя кошты на бананы і цытрусавыя? На пытанне адказвае эканаміст Леанід Заіка:
Леанід Заіка: "Мытня робіць тое, што ёй зручна. Так у свой час адмянілі бартэр не ў апошнюю чаргу праз тое, што падатковая служба не ведала, як з бартэрных аперацый налічваць падаткі".
Не могуць дамагчыся справядлівай мытнай пошліны і імпарцёры. Кошт растаможкі мытня вылічае паводле індыкатыва – сярэдняга кошту на бананы за, напрыклад, апошнія паўгады. Працягвае Віктар Маргелаў:
Віктар Маргелаў: "Механізм, каб спраўдзіць кошты, ёсць. Пытанне ў тым, працаваць ці займацца спраўджаннем коштаў. Гэта заўжды складана, дорага і не заўсёды 100%, што ты дакажаш. Пакуль што мытня кансерватыўна сябе паводзіць у дачыненні да індыкатываў".
Да таго ж, бананы, лежачы ў фуры, не будуць тыдзень чакаць, пакуль мытня прызнае закупачныя кошты на іх сапраўднымі. Яны проста пагніюць!
Мытня карыстаецца гэтым, каб зарабіць. Аптавікі, натуральна, уключаюць мытныя пошліны ў кошт тавараў, якія трапляюць праз іх на латкі і на палічкі крамаў. У выніку, шэраговыя пакупнікі са сваіх кішэняў вяртаюць імпарцёрам па 700 рублёў з кожнага кілаграма бананаў.
Разлікі, што мы здзейснілі вышэй, можна паўтарыць у дачыненні да любой імпартнай садавіны. Пакупніцкім досведам дзеліцца эканаміст Леанід Заіка:
Леанід Заіка: "Я быў у мінулым месяцы ў Варшаве і набыў два кілаграмы польскіх яблыкаў. Пасля, калі я прыехаў у Мінск, я набыў два польскія яблыкі, што прадаваліся ў Беларусі. Яны каштавалі роўна столькі ж, колькі два кілаграмы яблыкаў у Варшаве. Усё, гэта самы лепшы прыклад!"