UDF

Новости

Людзі засталіся без пітной вады

Адзін з мікрараёнаў Барані застаўся без крыніц пітной вады, якую цяпер людзям прыходзіцца дастаўляць у цыстэрнах. Даведзеныя да адчаю жыхары мястэчка напісалі ліст прэзідэнту.

Насельніцтва пацярпелага раёна Барані да гэтай пары карыстаецца шахтнымі калодзежамі, якія даўно не рамантаваліся і прыйшлі ў неналежны стан. Пасля залеваў, якія абрынуліся на Беларусь у мінулыя дні, узровень вады ў калодзежах падняўся вышэй зямлі, вада афарбавалася і стала каламутная, цяпер яе спажыванне небяспечнае для здароўя.

Праблема з пітной вадой у сектары прыватнай забудовы Барані акрэслілася яшчэ ў 2005 годзе, калі даследаванні Аршанскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі, што ўсе калодзежы патрабуюць рамонту, якасць вады ў іх не адпавядае санітарным нормам, а ў двух калодзежах аналіз паказаў павышанае ўтрыманне нітратаў. Сёння сітуацыя не лепшая, аднак улады адмаўляюцца правесці ў гэты раён водаправод, спасылаючыся на адсутнасць сродкаў.

Насельнікамі абяздоленага раёна з’яўляюцца працаўнікі прадпрыемства "Лёс" і былога калгаса "Авангард", большасць з іх ужо на пенсіі. Не атрымаўшы, пасля неаднаразовых зваротаў, дапамогі ад розных інстанцый, яны накіравалі скаргу прэзідэнту. Пад лістом стаіць 33 подпісы жыхароў Барані.



Перейти на сайт