UDF

Новости

Прастора звычайнага Наталлі Белавокай

UDF.BY
16.09.2018
Яе творы можна ўбачыць на розных супольных выставах. І, нягледзячы на знешнюю някідкасць, яны заўжды прыцягваюць увагу гледачоў.

Закінуты сад, вясковыя храмы, леташнія травы -- здаецца, каго можна гэтым здзівіць? Такое можна пабачыць на кожным кроку, варта толькі выехаць за межы горада. Вока ніколі не зачэпіцца за такі краявід, бо для нас усё гэта -- звыклая рэчаіснасць. Аднак менавіта ў такой рэчаіснасці мастачка Наталля Белавокая і бачыць непаўторную прыгажосць. І з уласцівым ёй майстэрствам дзеліцца сваёй прасторай з гледачамі. Прычым, Наталля працуе ў досыць рэдкай старажытнай тэхніцы жывавпісу па ляўкасе.

Прастора звычайнага Наталлі Белавокай

Ракаў. Срэбра зімы

Адкуль у мастачкі, якая даўно жыве ў Мінску, такая моцная сувязь з прыродай? Як нараджаюцца ідэі яе прац? І наколькі запатрабаваны і актуальны сёння жанр пейзажу?

Прастора звычайнага Наталлі Белавокай

Сынкавічы. Вецер поўначы

Прастора звычайнага Наталлі Белавокай

Сіні лес

Задаць гэтыя пытанні мастачцы і пабачыць яе працы вы можаце 17 верасня у “Галерэі Мастацтваў” на праспекце Незалежнасці, 12, дзе а 18-ай гадзіне адкрываецца персанальная выстава Наталлі Белавокай “Прастора звычайнага”.

Прастора звычайнага Наталлі Белавокай


Для даведкі.

Наталля Белавокая – сябра Беларускага саюза мастакоў з 2008 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 2000 г. Персанальныя выставы: Мінск, галерэя “Добрыя Мыслі” 2006 г.; Мінск; музей Максіма Багдановіча, 2007 г.; Мінск, ТБМ 2008 г.; Мінск, Мастацкая галерэя Інстытута тэалогіі БДУ, 2008 г. Прымала ўдзел у шматлікіх міжнародных пленэрах. Творы мастачкі захоўваюцца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і ў прыватных калекцыях Беларусі, Францыі, Галандыі.



Перейти на сайт