Ферэра-Вальднэр прывязе нам 10 млн. еўра

"Еўрарадыё"
19 июня 2009, 15:31
22 чэрвеня камісар ЕС па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр прыедзе з афіцыйным візітам у Беларусь.

Падчас свайго візіту яна сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Галоўнымі тэмамі для абмеркавання будуць сітуацыя ў Беларусі і напрамкі, па якіх могуць развівацца адносіны між Беларуссю і ЕС, калі ўлады прымуць далейшыя захады па забеспячэнні дэмакратычных свабодаў, правоў чалавека, павагі да незалежных СМІ. Таксама ў парадку дня фігуруе праграма Ўсходняга партнёрства.

Падчас свайго візіту Ферэра-Вальднэр таксама плануе абвесціць пра выдзяленне 10 млн. еўра на паляпшэнне бяспекі і якасці прадуктаў харчавання ў Беларусі.

8,5 млн. еўра прызначаныя на падтрымку інфраструктуры бяспекі якасці прадуктаў харчавання прызначаныя. 1,5 млн. еўра - выдаткаваныя на паляпшэнне здольнасцяў беларускіх устаноў выканаць Штогадовую праграму дзеянняў Еўрапейскага інструмента партнёрства і добрасуседства.

Перад ад’ездам у Мінск Ферэра-Вальднэр пазітыўна ацаніла ўваходжанне Беларусі ў праграму Ўсходняга партнёрства. Еўракамісар адзначыла, што ЕС спадзяецца на "далейшыя рухі па развіццю дэмакратычных свабод, напрыклад магчымасці для грамадзянскай супольнасці працаваць і сустракацца без страху зазнаць уціск ці арышт, а таксама дазвол для мясцовых і замежных журналістаў рабіць іх працу свабодна і распаўсюджваць прадукт сваёй працы без абмежаванняў".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Ферэра-Вальднэр прывязе нам 10 млн. еўра