UDF

Новости

Жанчына ледзь не спаліла дзіця

Жыхарка вёскі Едаклані Астравецкага раёна паставіла дома гатавацца вячэру, а сама пайшла да суседкі. Муж быў на працы. Дома застаўся спаць чатырохгадовы сын. Ежа выкіпела, пачаўся пажар.

Першай агонь заўважыла не маці, а брыгадзір і кіроўца мясцовага калгаса, якія праязджалі міма на аўтамабілі. Яны і выратавалі соннага хлопчыка. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Еўрарадыё пацвердзілі, што забытыя на агні стравы — адна з самых частых прычынаў пажараў.



Перейти на сайт