Статкевіч: Мы зробім усё магчымае, каб кангрэс адбыўся на гэтым тыдні

leech=http://www.udf.by]www.udf.by[/leech]
15 июня 2009, 13:06
Мінгарвыканкам не даў дазвол на правядзенне Кангрэсу праеўрапейскіх сілаў. Як паведаміў сайту www.udf.by адзін з арганізатараў кангрэсу, каардынатар "Еўрапейскай кааліцыі" Мікола Статкевіч, адпаведнае рашэнне выканкама заяўнікі атрымалі раніцай 15 чэрвеня.

— На неафіцыйным узроўні ўлады папярэджвалі, што ўсё выдатна. А зранку выдалі рашэнне Мінгарвыканкама. Акрамя таго, Партыі БНФ не дазволілі 20 чэрвеня паралельную пляцоўку ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка, якую мы маглі б скарыстаць. Аднак БНФ атрымаў дазвол на памяшканне ДК МТЗ на 20 чэрвеня, — расказаў палітык.

— Мы будзем рабіць усё магчымае, как кангрэс адбыўся, прычым, на гэтым тыдні, — заявіў www.udf.by Мікола Статкевіч.

Напомнім, Кангрэс праеўрапейскіх сілаў быў запланаваны на 21 чэрвеня. На ўдзел далі згоду Партыя БНФ, аргкамітэты БСДП "Народная Грамада", Партыя свабоды і прагрэсу, Малады фронт, ініцыятыва Вячаслава Сіўчыка "Разам". Галоўным пунктам праграмы значылася вылучэнне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад праеўрапейскіх палітычных сіл.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Статкевіч: Мы зробім усё магчымае, каб кангрэс адбыўся на гэтым тыдні