Колас: Адсунем убок свае амбіцыі!

Udf.by
12 июня 2009, 18:51
"Нашая краіна аказалася ў духоўным крызісе, без вызначанай стратэгіі свайго развіцця. Яна аказалася бездапаможнай перад эканамічным крызісам, выкліканым як знешнімі, так і ўнутранымі прычынамі. Наперадзе ўсіх нас могуць чакаць жорсткія выпрабаванні”, - гаворыцца ў заяве Рады беларускай інтэлігенцыі да лідэраў палітычных партый і грамадскіх арганізацый у справе выбараў-2010..

"У гэтай сітуацыі, як ніколі, неабходна шчыльная кансалідацыя і ўзгодненыя, выніковыя дзеянні ўсіх здаровых дэмакратычных сілаў краіны. Але, на вялікі жаль, мы вымушаныя канстатаваць, што крызіс адбываецца і ў нашым дэмакратычным асяродку. Напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў мы бачым новы ўздым спрэчак, узаемных папрокаў і абвінавачванняў. Замест таго, каб наладзіць выніковае і эфектыўнае супрацоўніцтва па дасягненні канкрэтна вызначаных мэтаў, многія партыі, рухі і асобныя палітыкі зноў засяроджваюцца на міжпартыйнай канкурэнцыі і высвятленні адносінаў паміж сабой.

Дасягненні папярэдніх гадоў, калі стала магчымым у значнай ступені аб'яднаць намаганні апазіцыі (амаль што адзіны прыклад на тэрыторыі СНД!) сёння пад пагрозай! Ствараюцца ці створаны ўжо некалькі цэнтраў па падрыхтоўцы да выбараў. Хаця ніводзін з іх паасобку, пры рэалістчным падыходзе, не мае арганізацыйных, фінансавых і электаральных рэсурсаў, патрэбных, каб эфектыўна правесці прэзідэнцкую кампанію. У спаборніцтве па арганізацыі шматлікіх кангрэсаў, сапраўднай мэтай якіх з’яўляецца вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, арганізатары, здаецца, зноў забыліся, у якіх умовах адбываюцца выбары ў Беларусі".


Як паведаміў у размове з Udf.by старшыня Рады беларускай беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, заява прадыктаваная немагчымасцю больш трываць відавочныя праявы дэзінтэграцыі ў дэмакратычным асяродку.

- На вялікі жаль гэта ўжо сталася заканамернасцю: перад нейкай адказнай падзеяй, накшталт выбараў, пачынаюцца не тое што спрэчкі ды дыскусіі, а сапрўдная канфрантацыя. І вынік такіх паводзінаў адзіны – поўны правал, - кажа Колас.

На ягоную думку, тыя нешматлікія сілы, якія актыўна намагаюцца спрыяць нейкім зрухам у грамадстве, павінны скансалідавацца і спрацаваць на рэальны вынік.

Рада вітае ініцыятыву АДС аб стварэнні працоўнай групы па распрацоўцы механізму вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі. Аднак лічыць, што яшчэ да стварэння гэтай групы трэба вельмі добра падумаць, як пазбегнуць паўтарэння папярэдніх няўдалых спробаў.

- У прынцыпе мы маем свае прапановы да механізму вылучэння адзінага кандыдата. Але агучым их пасля сустрэчы з лідэрамі партый і іншых дэмакратычных структур, - адзначыў Колас.

Шэраг такіх сустрэчаў запланавана правесці ў самы бліжэйшы час.

Што тычыцца высоўвання сваёй кандыдатуры на кандыдатуру адзінага кандыдата, то Колас сказаў:

- Мой папярэдні досьвед падказвае, што цяпер гэтага рабіць не трэба. А ўсе намаганні варта прыкласці да працы на поспех агульнай справы. Не толькі мне, шмат каму свае амбіцыі трэба адсунуць убок.

Міраслава Янцэвіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Колас: Адсунем убок свае амбіцыі!