Адбіткі пальцаў бяруць гвалтам

"Еўрарадыё"
12 июня 2009, 15:40
Некалькі дзён шчыравалі на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні міліцыянты, збіраючы адбіткі пальцаў у мужчын да 55 гадоў. Агулам на вытворчасці працуе 3 тысячы чалавек.

Мужчын выклікалі на працэдуру ў кабінеты да начальнікаў цэхаў і майстроў. "Усе пальцы папэцкалі", — абураліся адныя. Іншыя наракалі на тое, што цягалі на "адкатку" і мужчын у паважным веку. "На фотаробаце меркаванага злачынцы, які зрабіў выбухі ў Мінску 3 ліпеня летась — даволі малады чалавек. Значыць, прычына збору адбіткаў іншая", — выказаў думку адзін з рабочых аб’яднання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Адбіткі пальцаў бяруць гвалтам