Жыхары Пухавіцкага раёна папросяць дапамогі ў Еўракамісара
Жыхары Пухавіцкага раёна Міншчыны рыхтуюцца пачаць збор подпісаў да Еўракамісара па правах чалавека. Мясцовыя эколагі б’юць трывогу ў сувязі з будаўніцтвам экалагічна небяспечнага завода па вытворчасці ядахімікатаў.
Нагадаем, больш за два гады мясцовыя эколагі і актывісты процістаяць будаўніцтву пад пасёлкам Дружны гэтага завода. Паводле слоў першага сакратара Мінскага абкама Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Абразоўскага, ён будуецца без захавання правілаў бяспекі.
25 траўня прайшлі ліўневыя дажджы, пасля чаго спецыялісты Мінскай ТЭЦ-5 выявілі, што каналізацыйныя калодзежы перапоўнены стокамі невядомага паходжання. Яны паступалі, як аказалася, з калодзежа, непасрэдна звязанага з заводам ядахімікатаў, кажа Абразоўскі.
Пухавічане чатыры разы звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вырашыць праблему бяспекі рэгіёна, але адказу не дачакаліся.
Вось што распавёў Еўрарадыё Сяргей Абразоўскі: "У адносінах цэлага рэгіёна парушаюцца правы чалавека ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і аховы здароўя. Мы вымушаныя звярнуцца да Еўракамісара па правах чалавека. З просьбай абараніць і паўплываць на ўлады Беларусі".
Магчыма, жыхары Пухавіцкага раёна падрыхтуюць таксама і пазоў у суд.