25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня“ сталі дзяржаўнымі сімваламі
25 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання.
Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да рэферэндуму 1995 года, калі замест яе вярнулі савецкія сімвалы.
Раней бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі - першага дзяржаўнага ўтварэння, што абвясціла сваю незалежнасць ад іншых краін і выкарыстоўвала азначэнне «беларускі».
Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі - вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.
У якасці дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII ст. Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі «Літоўскай метрыкі» і «Статутаў».
«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў - ад Грунвальда да Оршы.
Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» нароўні з польскім белым арлом змяшчалася на гербе Рэчы Паспалітай і на каралеўскім сцягу. Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII ст., калі Беларусь трапіла пад уладу Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерній.
Бел-чырвона-белы сцяг у сённяшнім выглядзе, у адрозненне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара. Сцяг стварыў у 1917 годзе Клаўдзій Дуж-Душэўскі.
Створаны Дуж-Душэўскім сцяг быў упершыню ўзняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу (Дуж-Душэўскi быў супрацоўнiкам гэтага таварыства).
А 12 сакавiка ў Мінску ўпершыню адбылося масавае свята — нацыянальны Дзень беларускага значка. Бел-чырвона-белыя значкi, кукарды і сцяжкi можна было пабачыць паўсюль на вулiцах.
Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.
У снежнi 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг ужо адзiнадушна прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi. Ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
За Саветамі ж сцяг быў забаронены.
У канцы 1940-х Сталіну спатрэбілася стварыць сцягі саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Яны былі выраблены на аснове сцяга савецкай імперыі. Гэты сцяг і зацвердзілі ў 1951-м. Герб БССР трохі даўнейшы. Ён быў прыняты ў 1927-м, таксама на аснове герба СССР.