Дэпутаты шукаюць новы бюджэт у інтэрнэце
8 дзён назад прэзідэнт указам значна перапісаў бюджэт краіны, скараціўшы дзяржаўныя выдаткі. Як даведалася Еўрарадыё, на наступны дзень выпраўлены галоўны фінансавы дакумент быў у Палаце прадстаўнікоў, але дэпутаты пакуль яго не чыталі.
Законапраект унесены ў Плату прадстаўнікоў яшчэ 29 траўня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла загадчыца аргаддзела парламенцкай камісіі па бюджэце Валерыя Грахоўская. Але па яе словах, дэпутаты звычайна самі шукаюць указы ў нарматыўных базах у інтэрнэце:
Валерыя Грахоўская: "Нам яны не паступаюць, гэтыя ўказы. Мы заўсёды працуем з базамі".
На Нацыянальным прававым партале, дзе размяшчаюцца ўсе законы, дэкрэты і ўказы, Еўрарадыё не знайшло новы ўказ прэзідэнта.
Старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце Аляксандр Антоненка толькі чакае, калі ўказ паступіць у Палату прадстаўнікоў:
Аляксандр Антоненка: "Афіцыйна ў камісію яшчэ не паступаў. Я думаю ў інтэрнеце ёсць. Я з ім знаёмы, але не зусім з афіцыйных крыніц. Павінны ўнесці ў дзесяцідзённы тэрмін. Таму, я думаю, на чарговай сесі будзе і разгледжаны. У нас чарговая сесія з 5 па 11 чэрвеня".
Летняя сесія Палаты Прадстаўнікоў заканчваецца 28 чэрвеня. Застаецца, у дэпутатаў досыць часу, каб прыняць законапраект. Тым больш, што разглядацца ён будзе ў адным чытанні.
Аляксандр Антоненка:"Калі прэзідэнт уносіць дэкрэт – гэта ідзе ў адным чытанні.Таму гэта шмат часу не зойме, думаю".