Долар у фанцікі не ператворыцца
Пасля ўчарашнiх таргоў на Беларускай валютна-фондавай бiржы амерыканская валюта, курс якой да гэтага трымаўся на ўзроўнi 2780 беларускiх рублёў за адзiн долар, згубiў яшчэ пяцёрку i вызначаны на ўзроўнi 2775 рублёў за долар.
А вось курсы еўрапейскай валюты i расiйскага рубля наадварот узраслi з папярэднiх адпаведна 3923 i 90.46 да 3960 i 90.94, паведамляе газета "Звязда". Такiм чынам, трымальнiкi "зялёнага" зноў апынулiся перад выбарам: скiдваць USD, якi таннее, цi пачакаць, калi рост узновiцца?
Мiж тым, ёсць эксперты, якiя не раяць рабiць паспешлiвыя высновы з цяперашняй сiтуацыi i "ставiць" на еўрапейскую валюту, сцвярджаючы, што яе курс адносна долара вернецца да ранейшых суадносiнаў, i нават саступiць долару.
Так, кiраўнiк Цэнтра макраэканамiчных даследаванняў Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лучанок лічыць, што долары ў фанцікі не пераробяцца. Тая эмiсiя, якую зрабiлi ў ЗША для выхаду з крызiсу, у пэўнай ступенi адаб'ецца на амерыканскай валюце. Але гаворка пра тое, што долар "ходзiць" па ўсiм свеце i надрукавана яго было прыкладна 5 працэнтаў да агульнай сумы грашовай масы. Гэта значыць, максiмальна долар можа абясцэнiцца прыкладна на 5 працэнтаў. А тое, што цяпер курс долара знiжаецца, дык так адбываецца кожны год да лета. Адна з прычын такой сiтуацыi, у прыватнасцi, у тым, што павялiчваецца плынь турыстаў у Еўропу, попыт на еўра павялiчваецца i курс еўрапейскай валюты расце. Што ж датычыцца суадносiнаў долар/еўра, то звярнiце ўвагу, што пры наяўнасцi крызiсных умоў курс долара расце. Таму што амерыканскiя iнвестары iмкнуцца вярнуць долары ў сваю нацыянальную эканомiку для закрыцця дзiрак. А калi сусветная сiтуацыя паляпшаецца, то адбываецца наадварот, долары ўкладваюцца ў эканомiку iншых краiн. Гэта значыць, тое, што курс долара слабне ў адносiнах да iншых валют, сведчыць, хутчэй за ўсё, пра наступнае: сусветная эканомiка выходзiць з крызiсу.
Нацыянальны банк Беларусi не дае прагнозаў па курсе долара i еўра. Паводле начальнiка Упраўлення iнфармацыi прэс-сакратар галоўнага банка краiны Анатоля Драздова, што да нацыянальнай валюты, то Нацбанк строга вытрымлiвае аб'яўлены калiдор — змяненне кошту кошыку замежных валют у межах плюс-мiнус 5 працэнтаў ад першапачатковага кошту кошыка. Як вядома, ён быў вызначаны на ўзроўнi 960 рублёў, гэтая велiчыня i з'яўляецца цэнтральным значэннем калiдора (такiм чынам, хiстаннi кошту кошыка дапускаюцца ў межах ад 912 да 1008 рублёў).
Адносна цяперашняга росту курсу еўра: гэтая валюта iдзе ўверх таму, што назiраецца сезоннае ажыўленне еўрапейскай эканомiкi, - кажа А.Драздоў. Гэтае ажыўленне бывае кожны год: лета, людзi больш трацяць грошай, больш купляюць. Закончыцца лета, усё вернецца на свае кругi. Гэтыя "скокi" будуць працягвацца доўга.