UDF

Новости

Перамовы з перамоўшчыкамі

udf.by
02.06.2009
Сустрэча ў такім пашыраным фармаце адбылася ўпершыню.

Як паведаміў сайту udf.by кіраўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Сяргей Мацкевіч, апроч яго сёння ў перамовах з Жанам-Эрыкам Хольцапфелем узялі ўдзел кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч.

Паводле С.Мацкевіча, падчас сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў па актуальных праблемах грамадзянскай супольнасці. У тым ліку, сітуацыя з свабодай слова і правамі чалавека ў Беларусі, становішча незалежных СМІ, адмова ў рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў.

Па ўсіх гэтых пытаннях, адзначыў С.Мацкевіч, удзельнікам сустрэчы ўдалася паразумецца са спадаром Хольцапфелем. У сваю чаргу ён запэўніў, што меркаванні і прапановы трэцяга сектару па асабліва значным пытанням існавання грамазянскай супольнасці ў Беларусі будуць улічаныя ў будучых перамовах Еўракамісіі з беларускімі ўладамі.

Міраслава Янцэвіч



Перейти на сайт