Бацькі змагаюцца з чыноўнікамі ад адукацыі
У амаль двухмільённай сталіцы Беларусі ўсяго толькі шэсць беларускамоўных школ і два сталыя беларускамоўныя дзічыя садкі. У абласных і раённых цэнтрах сітуацыя не менш складаня, у некаторых гарадах Беларусі нават няма ўвогуле беларускамоўных адукацыйных устаноў. Праблему выхавання дзяцей па-беларуску аналізуе "Заўтра тваёй краіны".
Штогод колькасць беларускіх школ змяншаецца прыблізна на адзін працэнт. Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка прыводзіць статыстыку: у гэтым навучальным годзе толькі 20,9 працэнтаў школьнікаў навучаліся ў школах з беларускай мовай навучання. Летась іх было крыху болей – 21,5%. А калі зазірнуць у статыстыку мінулых гадоў, то ў 2004 амаль кожны пяты школьнік вучыўся ў беларускамоўнай школе.
- Калі ў 1993—1994 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання, - кажа Алесь Лозка, - і, напрыклад, у Мінскай вобласці іх было 92,6%, то цяпер гэтая планка стала ніжэй за 18%. І гэтую статыстыку, і сапраўдную яе сутнасць Міністэрства адукацыі хавае ад народа.
Сёння амаль ў двухмільённай сталіцы працуюць толькі шэсць беларускамоўных школ і два цалкам беларускамоўных садкі. Чыноўнікі ад адукацыі кажуць аб не запатрабаванасці беларускай мовы ў дзяцей і іх бацькоў.
- Калі мы прыйшлі запісвацца ў чаргу на месца ў дзіцячы садок, - кажа маці палутарагадавалай Камілы Ляўчук Мілана Харытонава з Брэста, - то у нас нават ніхто не запытаўся, у якую групу – беларускамоўную альбо рускамоўную, мы жадаем аддаць наша дзіця. Чыноўнікі ўсё вырашылі за бацькоў – у Брэсце няма ніводнага сталага беларускамоўнага садка.
- Мая асабістая пазіцыя такая: калі чалавек штосьці хоча, то не будзе чакаць, што нехта створыць яму спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі запланаванага, - кажа маці дваіх дзяцей, загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры дзяржаўнага выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алена Масла. - Але тэма выхавання дзяцей, магчымасці даць ім адукацыю па-беларуску – асобая. Дзяржаўная палітыка краіны не скіраваная на вывучэнне роднай мовы і таму бацькі, апантаныя гэтым, безумоўна, пакутуюць. Мая калега па працы Паліна Грынчук расказвае, што ў беларускамоўны садок на вул.Кахоўскай, куда яна водзіць сваю дачку, бацькі прывозяць дзетак з ўсяго Мінска. Я назіраю за дзецьмі, якія вучацца разам з маею дачкою Крысцінаю у беларускамоўнай гімназіі, і думаю: а што далей? Добра, калі ты гуманітарый, магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю на роднай мове ёсць. А калі дзіця схільнае да матэматыкі, фізікі, то яму проста замінае тое, што ён вучыцца па-беларуску. Ва ўсіх тэхнічных ВНУ Беларусі выкладанне вядзецца на рускай мове. Выпускнік бачыць бесперспектыўнасць далейшага існавання ва ўмовах адсутнасці беларускамоўнай прасторы. А гэта ўжо пытанне таго, наколькі мова запатрабавана ў краіне.
Алесь Лозка ўзгадвае яшчэ адну тэндэнцыю ў сферы адукацыі: у беларускамоўных школах пачынаюць з’яўляцца рускамоўныя класы, а праз некаторы час школа цалкам пераводзіцца на рускамоўнае вывучанне. Напрыклад, у сярэдняя школа №190 ў Мінску была цалкам беларускамоўная, потым пачалі набіраць першакласнікаў у рускія класы, і пайшло-паехала. У сёлетнім навучальным годзе ў разрад двухмоўных устаноў пераведзена адзіная гарадская беларускамоўная школа Віцебскай вобласці - СШ № 3 горада Глыбокага.
У Брэсце няма ніводнага беларускамоўнага садка
Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук з Брэста вырашылі выхоўваць па-беларуску сваю палутарагадавалую Камілу з маленства.
- Адразу сутыкнуліся з праблемай: у брэсцкіх крамах няма беларускіх кніжак для самых маленькіх, сябры прывозяць іх з Мінска, - расказвае Мілана. - У гандляроў пытаю: "Чаму няма такой літаратуры?", яны ў адказ: "Няма попыту". Але адкуль такая выснова? Вы спачатку прапануйце такую літаратуру пакупніку, а потым разважайце.
Знаёмыя падказалі сям’і, што ўжо цяпер трэба стаць у чаргу у РАНА, каб у трохгадовым узросце Каміла магла трапіць у дзіцячы садок. Бацькі са здзіўленнем даведаліся, што ў Брэсце, насельніцтва якога перавышае 300 тысяч, няма беларускамоўных садкоў.
- Ёсць дзве групы толькі ў адным садку недзе ў мікрараёне Рэчыца! - кажа Мілана. - Ад нас вельмі далёка, на супрацьлеглым канцы, куды можам дабірацца толькі "маршруткай". Чыноўніца мне прапанавала знайсці яшчэ адзінаццаць сямей, якія таксама хочуць выхоўваць сваіх дзяцей па-беларуску і тады, з яе слоў, такую групу створаць у адным з садкоў нашага раёна. Выходзіць, беларускамоўныя дзеці патрэбныя толькі бацькам, а не дзяржаве. Ад нашай ініцыятывы залежыць тое, ці будуць у Беларусі беларускамоўныя садкі.
Мілана разам з мужам правялі сапраўдную кампанію: расклеілі ўлёткі з інфармацыяй пра стварэнне такой групы ў шматлюдных месцах, раскідалі іх ў паштовыя скрыні, далі аб’яву ў газету "Вечерний Брест" і ў інтэрнет, пакінулі кантактныя тэлефоны.
- Адгукнуліся толькі дзве сям’і, - з горыччу адзначае Мілана. – Але я ўсё роўна ўпэўнена, каб дзяржава спрыяла беларускамоўнай адукацыі, рэакцыя ў насельніцтва была б іншай.
Тое, што не атрымліваецца пакуль здзейсніць сям’і з Брэста, рэалізавала маладая сям’я з Мінска. Дар’я Каткоўская і Ігар Крэбс жывуць у сталічным мікрараёне Сухарава, яны таксама хацелі аддаць свайго сына ў беларускамоўны садок. І ім мясцовыя чыноўнікі прапанавалі такі ж план дзеяння, як і Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку з Брэста. Але ў Мінску, як распавяла Дар’я Каткоўская газеце "Звязда", адразу адгукнулася 50 сямей. І ўжо з верасня гэтага года ў сталічным дзiцячым садку № 570 у мікрараёне Сухарава павiнна адчынiцца беларускамоўная група, наведвальнiкамi якой будуць 21 хлопчык i дзяўчынка.
Усяго на гэтую справу бацькам спатрэбілася больш за 7 месяцаў.
— Гэта было цяжка — проста надзвычай цяжка! – расказвала Дар’я Каткоўская. - Чаму, калi б мы вырашылi адукоўваць нашага сына на рускай мове, дык нам спатрэбiлася б усяго адна гадзiна нашага жыцця? Чаму, у гэтым жа выпадку, мы маглi б прайсцi праз вулiцу i выбраць любы садок Сухарава, а цяпер ледзь не павiнны былi б ездзiць праз усю Кунцаўшчыну? Гэта не зразумела! У нас у краiне дзейнiчае закон аб раўнапраўi дзвюх дзяржаўных моваў i права выбiраць мову навучання свайго дзiцяцi, але чаму тады так шмат бар’ераў было на нашым шляху?...
Альтэрнатыўны ход
Бацькоў, што выхоўваць беларускамоўных дзетак, жыццё застаўляе шукаць і іншыя магчымасці, каб прапанаваць сваім дзеткам паўнавартасную беларускамоўную інфармацыю. Яны самі ствараюць у інтэрнет-прасторы беларускамоўныя сайты. Адзін з самых вядомых – "Нашы дзеткі". Выданне мае шэраг раздзелаў і шмат карыснай інфармацыі.
У красавіку "Заўтра тваёй краіны" паведамляў пра яшчэ адзін інтэрнет-праект "Казкі беларускія".
– Ідэя была даволі простая: зрабіць дзіцячы партал для беларускамоўных сем’яў, – кажа адзін з арганізатараў інтэрнет-рэсурсу Зміцер Разахацкі. – А галоўны прынцып: па адной казцы кожны дзень. Прычым гэта будуць і творы беларускіх аўтараў, і пераклады сусветна вядомых творцаў, і народныя казкі.
Момант ісціны
Дырэктар ліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас лічыць, што бацькам і іх беларускамоўным дзеткам яшчэ доўга чакаць лепшых часоў, хаця колькасць жадаючых вучыцца і атрымліваць адукацыю на роднай мове з кожным годам расце.
- Пры сённяшнім кіраўніцтве Міністэрства адукацыі ды і ўвогуле ўсёй краіны спадзявацца на нейкія крокі з боку дзяржавы да беларусізацыі, прапаганды і пашаны роднай мовы, не варта, - кажа Уладзімір Колас. – А сітуацыя з беларускамоўным навучаннем сапраўды стаіць вельмі вострая, канстытуцыйныя правы грамадзян не задавальняюцца ніякім чынам.
- Сёння ўлада абвесціла лібералізацыю, вядзе перамовы з Еўропай і абяцае аднавіць у краіне дэмакратычныя працэсы, - нагадвае Уладзімір Колас. - Мы вырашылі ўпэўніцца ў праўдзівасці гэтых заяў і вырашылі прадпрыняць пэўныя захады па рэгістрацыі ліцэя…Гэта і будзе момант ісціны для беларускай улады.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники