Ідэолягі спужаліся “Немаўля“
Кіраўніцтва гораду Берасьця забараніла правядзеньне канцэрту праекту "Тузін.Немаўля".
Пасьля тыдняў перамоваў кіраўніцтва Берасьця ў асобе намесьніка старшыні Генадзя Барысюка і кіраўнічкі аддзелу ідэалягічнай працы Алы Старыкевіч забараніла правядзеньне канцэрту праекту "Тузін.Немаўля".
Імпрэза плянавалася на 15 сьнежня ў мясцовым Доме культуры. Меркавалася паказаць клясыку беларускага нямога кіно – стужку рэжысэра Ўладзімера Корша-Сабліна ў жывым суправаджэньні гурта Re1ikt, які напісаў музыку да гэтага фільма. Канцэрт прайшоў узгадненьне з начальнікам упраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкама Сяргеем Панасюком, які выказаў гатоўнасьць прадаставіць пляцоўку для канцэрту.
Аднак, на пачатку тыдня сваю рэзкую нязгоду выказала ідэалягічнае ўпраўленьня горада. Кіраўнічка адьдзелу Ала Старыкевіч захвалявалася наконт аўтарскіх правоў на стужку. Арганізатары канцэрту папрасілі прадстаўнікоў Дзяржфільмафонду Расеі (там захоўваецца арыгінал стужкі) напісаць ліст у Берасьця наконт таго, што яны праект падтрымліваюць і правы на фільм не аспрэчваюць. Тады ў спадарыні Старыкевіч паўсталі пытаньні да ідэалягічнага складніка стужкі. Ідэолягаў насьцярожыла тое, што ў стужцы фігуруе пэрсанаж Булак Балаховіч, а таксама чальцы Рады БНР. У нефармальных размовах яны прызналіся, што засьцерагаюцца палітыкі і таму ня хочуць даваць дазвол на правядзеньне такога мерапрыемства. Намесьнік старшыні гарадзкога выканкаму Генадзь Барысюк чамусьці пацікавіўся ў кіраўніка праекту "Тузін.Немаўля" Сяргея Будкіна, ці будуць прысутнічаць сябры партыі БНФ (?!).
Гарадзкое чынавества трымала абарону да самага апошняга. Не дапамагло нават умяшальніцтва Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўнік якога Ўладзімер Лісоўскі асабіста тэлефанаваў у Берасьце. Справа ў тым, што праект "Тузін.Немаўля" быў прадстаўлены ў межах апошняга кінафэстываля "Лістапад", які праводзіўся якраз пры падтрымцы Міністэрства культуры.
Па выніку за два дні да правядзеньне меркаванага канцэрту, яго арганізатарам было канчаткова адмоўлена.
"У мяне склалася ўражанне, што чыноўнікі, адказныя за культуру ў Берасьці, шчыра і аддана ненавідзяць гэтую самую беларускую культуру. Мусіць, гэта той выпадак "перагібаў" на месцы, бо наш праект быў зацьверджаны ў Міністэрстве культуры і паказаны на фэстывалі "Лістапад". Магчыма проста гэтыя людзі, маю тут на ўвазе найперш кіраўнічку аддзелу ідэалягічнай працы Алу Старыкевіч і намесьніка старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Генадзя Барысюка, знаходзяцца не на сваім месцы, бо замест таго, каб спрыяць рэалізацыі творчых ініцыятываў у горадзе, яны ўсяляк перашкаджаюць гэтаму", - зазначыў кіраўнік праекту "Тузін.Немаўля" Сяргей Будкін.