Tuzin.fm вяртаецца ў анлайн
Найстарэйшы беларускі музычны партал "Тузін Гітоў" аднаўляе сваю працу адразу з трыма чартамі. На новай версіі сайту запускаюцца адразу тры хіт-парады — песень, кліпаў ды альбомаў беларускіх выканаўцаў, а таксама шэраг новых раздзелаў.
Місія інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" застаецца нязменнай ужо 11-ы год.
"На старце праекта 12 кастрычніка 2003 года мы заявілі, што маем намер прапагандаваць музыку, створаную тут, ды ўсяляк заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей. Увесь гэты час мы трымаемся гэтых прынцыпаў", — кажа заснавальнік і галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін.
Акрамя традыцыйнага песеннага чарту, на новай версіі сайту пачалі працу два новыя хіт-парады. У відэачарце ўдзельнічаюць самыя актуальныя музычныя ролікі беларускіх режысёраў, а ў чарце альбомаў — асноўныя рэлізы айчынных музыкаў. Галоўныя патрабаванні да ўсіх удзельнікаў – арыгінальнасць і беларускамоўнасць. Акром таго, стваральнікі рэсурсу пацвердзілі сваю прыхільнасць нормам сучаснага клясычнага правапісу, таму ўсе матэрыялы на сайце будуць друкавацца ў адпаведнасці з яго правіламі. Новы выгляд сайту стварыла арт-студыя Pras.by.
Партал Tuzin.fm з’яўляецца найстарэйшым музычным рэсурсам Беларусі.
Апроч дзейнасці ў сеціве, творчая каманда рэалізавала нямала цікавых афлайн праектаў, сярод якіх мультымедыйныя выданні "Прэм’ер Тузін", серыя жывых канцэртаў "Тузін. Unplugged" і "Жывы Тузін", vip-выданне казак Сяргея Вітушкі, праекты "Перазагрузка", "Тузін.Немаўля" і "Апошні золак".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники