UDF

Новости

Работнікаў культуры скароцяць на чвэрць

Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэньне № 189 ад 25 верасьня 2013 года правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў культуры.

Згодна з дакумэнтам, Інстытуту беларускай культуры прапануюцца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музэям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музэю — 5%.

Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэньнем прафэсарска-выкдадчыцкага складу) — на 20%.

Не падпадаюць пад скарачэньне Нацыянальны аркестр сымфанічнай і эстраднай музыкі і Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Рэктар Інстытуту беларускай культуры Іван Крук 2 кастрычніка напісаў заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, атрымаўшы пастанову Міністэрства культуры аб скарачэньні апарату:

Для мяне гэта вельмі балючае пытаньне. Давядзецца скарачаць 30 чалавек у Інстытуце праблем беларускай культуры. Хутка ў штаце застануцца толькі дворнікі і прыбіральшчыцы. Таму я не хачу камэнтаваць рашэньне калегіі Міністэрства культуры. Я толькі што прыйшоў дадому вольным чалавекам, паклаўшы заяву аб звальненьні.


Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская атрымала дакумэнт зь Міністэрства культуры. Кажа, што іх калектыў прадчуваў гэта і, так бы мовіць, "перабудаваўся" загадзя:

Зьвесткі пра скарачэньне супрацоўнікаў нашага музэя не палохаюць. Скарачэньні зараз ідуць па ўсіх установах, так званая аптымізацыя. Мы былі гатовыя да такога разьвіцьця падзеяў. І ні аднаго жывога чалавека мы не скароцім. Па-першае, у нас былі вольныя стаўкі, і за кошт іх працуючыя атрымлівалі надбаўкі. Будзем пакуль без надбавак. Па-другое, мы ўжо навучыліся зарабляць самі, рапрацоўваем цікавыя праекты. Некалькі адзінак у нас утрымлівалася за кошт пазабюджэтных сродкаў. Так што гэта скарачэньне пройдзе для нас бесхваравіта.

Самае галоўнае — ня будзе аб’яднаньня. І Музэй Якуба Коласа, і Музэй Янкі Купалы застануцца самастойнымі, свабоднымі. І ў нас ёсьць магчымасьць самім зарабляць грошы.







Перейти на сайт