Лявон Вольскі, Аня Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч аб'ядналіся ў сумесны праект
Новы музычны праект прысвечаны праблеме смяротнай кары.
Каардынатар праекту Сяргей Будкін кажа, што ў яго межах музыкі прадставяць свае песні, у якіх распавядуць пра асноўныя спосабы прывядзення ў выкананне выключнай меры пакарання.
Палова з 14 песень "Апошняга золку" — новыя, другая палова — вядомыя, але зробленыя ў новых апрацоўках. Усе артысты, якія бяруць удзел у стварэнні "Апошняга золку" публічна выказваліся за адмену смяротнай кары. Яны спадзяюцца, што праект зверне ўвагу на праблему і дапаможа Беларусі пазбавіцца падобнай практыкі.
Беларусь з'яўляецца апошняй краінай Еўропы і постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца смяротная кара. Прэзентацыя праекту адбудзецца ў кастрычніку.