Выйшаў новы раман Віктара Марціновіча “Сфагнум“ - даступны для спампавання
Твор даступны на дзвюх мовах і на дзвюх платформах. Электронная версія ёсць на рускай мове, і яе можна спампаваць бясплатна. Папяровая кніга выйшла на беларускай.
Прэзентацыя новага рускамоўнага рамана Віктара Марціновіча "Сфагнум" адбылася на сайце 34mag.net. Паводле выдаўцоў, гэтая гангста-казка з паганшчынай і хэпі-эндам – самая смешная і кранальная кніга пісьменніка. Спампаваць раман можна цалкам бясплатна.
Віктар Марціновіч – напэўна, найбольш паспяховы сучасны беларускі аўтар. Гуляючы з мовамі і кантэкстамі, апісваючы ўвесь гонар і прадузятасць тутэйшай рэальнасці і не звяртаючы ўвагі на з’едлівасць і неабгрунтаваную крытыку, ён прасякае для беларускай літаратуры акенца на сусветны кніжны прастор. І гэта тое, чаго, нягледзечы на лакальныя поспехі і пераклады, пакуль яшчэ нікому зрабіць насамрэч не ўдалося.
Дэбютны раман Марціновіча "Параноя" выйшаў па-англійску ў ЗША, а бліжэйшым часам будзе выдадзены яшчэ на некалькіх мовах у шэрагу еўрапейскіх краін. Новы раман Марціновіча "Сфагнум", які мы прэзентуем сёння, – гэта яшчэ адзін эксперымент. І не толькі па жанры, стылі і змесце. Гэта эксперымент яшчэ і па форме прэзентацыі.
Упершыню беларускі раман адначасова выходзіць адразу на дзвюх платформах і на дзвюх мовах – па-руску, на мове арыгіналу, у выглядзе электроннага рэлізу на 34mag.net, і папяровым выданнем у выдавецтве "Кнігазбор" у перакладзе на беларускую. "Мне здаецца, – тлумачыць аўтар, – гэта адзіны спосаб дагрукацца да земляка-чытача, з яго моўным, платформавым і светапоглядным расколам суб’екта".
Новы раман Марціновіча, які яшчэ да выхаду трапіў у лонг-ліст расійскай прэміі "Нацыянальны бестселер", – гэта спроба змяніць падыход да літаратуры. "Раней я казаў пра простыя рэчы складанымі словамі, – адзначае аўтар. – Цяпер вырашыў паспрабаваць сказаць пра складанае, глыбіннае, у лёгкай форме".
Замежныя выдаўцы Марціновіча ўжо празвалі гэты раман "“Карты, грошы, два ствалы” ў беларускай правінцыі", змясціўшы яго ў нішу "гангстарскай камедыі". Аднак толькі мясцовы чытач здолее дасканала зразумець прычыны ўсяго гэтага смеху скрозь слёзы, які прарываецца ў гэтым тэксце амаль на кожнай старонцы.
"“Сфагнум” – гэта сума маіх назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў Беларусі, сфармуляваная не зусім у цэнзурнай форме, – кажа пісьменнік. – Я лічу, што гэты тэкст – самае важнае з напісанага мной пра Беларусь да цяперашняга моманту. Гэта не раман пра вёску. Гэта не раман пра балота. Гэта раман пра абсурд. У які мы ўсе пагружаныя. Канцоўку рамана прашу лічыць хэпі-эндам".
Спампаваць раман бясплатна можна тут.
Відэазварот аўтара:

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники