“Тузін.Немаўля“: Паступова агучым усе беларускія нямыя стужкі
Ідэя агучыць нямое беларускае кіно з'явілася ў рэдактара партала Tuzin.fm Сяргея Будкіна бадай што ці не паўтара-два гады таму. І вось нарэшце "Тузін.Немаўля" прадстаўлены шырокай публіцы. Акрамя ўдалай назвы ёсць і змест, які можна будзе ацаніць цягам трох дзён у мінскіх клубах.
Пакуль беларускія музыкі агучылі тры нямыя стужкі 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Сяргей Пукст, гурт Re1ikt і гурт з Беластока Ilo&friends" аказаліся адзінымі, хто рызыкнуў паспрабаваць сябе ў якасці тапёраў ці, інакш кажучы, аздобіць фільмы амаль стогадовага гатунку саундтрэкамі.
Сяргей Пукст узяўся за фільм "Кастусь Каліноўскі" (1927), гурт Re1ikt напісаў музыку для эпапеі "У агні народжаная" (1929), беластоцкім беларусам Ilo&friends дасталася "Прастытутка" (1926).
Як паведаміў карэспандэнту сайта "Товарищ.online" Сяргей Будкін, праект не спыніцца - ёсць яшчэ некалькі стужак, якія можна падцягнуць у "Тузін.Немаўля". Чарга за музыкамі - бо падчас падрыхтоўкі праекту было некалькі прапановаў людзям з "бездакорным музычным густам", якія, на жаль, адмовіліся ад супрацы.
Паводле Будкіна, праект будзе завершаны кінафэстам, дзе будуць прадстаўлены ўсе стужкі з сучаснымі саўндтрэкамі.
22 лістапада ў мінскім Loft cafe - Сяргей Пукст і "Кастусь Каліноўскі", Re1ikt і "У агні народжаная", 25 лістапада там жа - Ilo&friends і "Прастытутка", да таго ж беластоцкая каманда прэзентуе свой альбом "Сланечнікі". 24 лістапада ў клубе "Графіці" - выстава афіш беларускага нямога кіно 1920-х гадоў і эксклюзіўны канцэртны сэт Ilo&friends. Пачатак усіх імпрэзаў у 19.00.