Ва Украіне б'юцца за родную мову, а беларусам - усё роўна
"Афіцыйна няма пераследу беларускай мовы і беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску. Але няма і падтрымкі дзяржавы, няма прыкладу".
Так ацэньвае стан беларускай мовы ў Беларусі старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання Мечыслаў Грыб. Палітык адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнта UDF.BY.
Ва Украіне другі дзень адбываюцца беспарадкі з-за прынятага Вярхоўнай Радай закона аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі. Украінцы б’юцца за мсваю мову да крыві, да беспрытомнасці.
На Беларусі родная мова не толькі ў заняпадзе – любы беларускамлоўны чалавек успрымаецца як дзіва дзіўнае. Чаму так сталася – усё-такі беларусы з украінцамі – суседзі, гісторыя вельмі падобная.
- Справа ў тым, што дэмакратыя на Украіне існуе на 20 гадоў больш, чым на Беларусі. Украінцы прызвычаіліся да суверэнітэту, да незалежнасці, да ўкраінскай мовы…
- Як бы Вы ацанілі стан беларускай мовы сёння?
- Сёння стан беларускай значна горшы, чым на пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Беларусы вучылі беларускую мову, аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы і садкі. Сёння нічога гэтага няма, усё знікла, згінула.
Размаўляць, карыстацца беларускай мовай у Беларусі нявыгадна. Практычна нявыгадна. А беларусы – практычныя людзі. Можна, безумоўна, вывучыць беларускую мову, але ўсе стасункі адбываюцца на расійскай мове. Яна далёкая ад арыгінала, але ўсе называюць яе рускай мовай. Справаводства вядзецца па-руску. Карыстацца беларускай мовай няма сэнсу – усё адно ўсе карыстаюцца рускай мовай. А калі ты размаўляеш у грамадскім месцы па-беларуску – на цябе глядзяць як на дзіва дзіўнае. Дзякуй Богу, за мову яшчэ не б’юць, але глядзяць на цябе як на нешта незвычайнае…
Мы прымалі рашэнні, мы будавалі планы, рабілі графікі… Цяпер гэтага нічога няма. Глядзіце: кіраўнік дзяржавы на нацыянальным свяце робіць выступ па-руску.
Іду ў краму, бачу абвесткі фармату А-4. "3 ліпеня – Дзень незалежнасці". А ў нізе – "Минский горисполком. Издательство Мингорисполкома". Адну ўлётку не могуць вытрымаць у адной мове!
- Мечыслаў Іванавіч, мова – гэта тое, што робіць украінцаў украінцамі, беларусаў – беларусамі. Беларускай мовы фактычна няма. Няма мовы – няма народа?
- Сапраўды, "няма мовы – няма народа", і я пра гэта некалі казаў. Але ў нас шмат людзей размаўляюць на беларускай мове, асабліва моладзь; вёска ў нас размаўляе па-беларуску, нават некаторыя райцэнтры. Мы не можам гэтае спісаць з рахункаў… Мова захаваецца, нягледзячы ні на што.
Сёння афіцыйна няма ніякага пераследу за беларускую мову і беларусаў, але няма і дзяржаўнай падтрымкі, няма прыкладу.