Год дзесяцігоддзяў
За "Сцяной" і "Старым Ольсам" сёлета 10-годдзе сваёй дзейнасці спраўляюць яшчэ тры беларускія гурты — этна-трыо "Троіца", :B:N:, "J:морс". Кожная з гэтых камандаў рыхтуе вялікія канцэрты ў Мінску з мноствам сюрпрызаў. Іван Кірчук гасцей зваць не будзе, Алесь Лютыч наадварот у юбілейны вечар пашырыць склад сваёй каманды, а Уладзімір Пугач рыхтуе цэлы спектакль.
Этна-трыо "Троіца" сваё 10-годдзе адзначыць у канцэртнай зале "Мінск" 15 лістапада. Праграма будзе звацца паводле кнігі падарожных нататак Івана Кірчука, якая нядаўна пабачыла свет, — "Аўтабаны і менестрэлі". На самой справе "Троіцы" сёлета 13 гадоў, але Кірчук тлумачыць, што адлік вядзе з 1999 года, калі сабраўся цяперашні склад каманды, а да назвы дадаліся словы "этна-трыо". Пра ранейшы перыяд музыкант згадваць не хоча: "Гэта як пра старую жонку гаварыць". Адпаведна і музыкантаў першага складу Змітра Лук’янчыка і Віталя Шкілёнка на юбілей гурта не запросяць. 15 лістапада этна-трыо "Троіца" зайграе вялікую сольную праграму з песень розных часоў. Юбілей справяць без запрошаных гасцей. "Нам самім на сцэне будзе цесна праз тую колькасць інструментаў, што на ёй будуць", — кажа Іван Кірчук.
А вось гурт :B:N: мяркуе, што дзе цесна, там пацешна. "У некалькіх песнях мы пашырым свой склад да пяці чалавек", — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч. На сваё 10-годдзе 20 лістапада ў R-Club музыкі запрасілі мноства гасцей — на сцэну выйдуць IQ48, Kalmary, Krok, Vinsent, Аляксандр Куллінковіч, Алег Хаменка. У святочным канцэрце гурт Алеся зайграе ўсе свае лепшыя песні і прэзентуе колькі новых твораў. Таксама абяцаюцца конкурсы з прызамі для знаўцаў беларускай музыкі.
Гурт "J:морс" сваё 10-годдзе вырашыў справіць у тэатры імя Янкі Купалы 8 снежня. На гэтай сцэне музыкі абяцаюць зладзіць "Сеанс з выкрыццём" — так завецца іх юбілейная праграма, што будзе складацца як з вядомых песень, так і з тых, што мала калі выконваліся на публіцы. Да ўсяго, да кожнай песні музыкі рыхтуюць новую аранжыроўку. Уладзімір Пугач называе будучае шоу "канцэртам-спектаклем". У ім, дарэчы, будзе зайдзейнічана нямала іншых вядомых выканаўцаў, але пакуль іх імёны трымаюцца ў сакрэце.