Вершы Багдановіча выйшлі на дзесяці мовах свету

БЕЛТА
9 декабря 2011, 17:32
Вершы Максіма Багдановіча выдадзены на дзесяці мовах свету да 120-годдзя з дня яго нараджэння. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня грамадскага аб’яднання "Беларускі фонд культуры", які займаўся падрыхтоўкай кніг, Уладзімір Гілеп на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў да юбілею класіка.

У серыю ўвайшлі тры выданні, кожнае з якіх змяшчае адзін арыгінальны твор Максіма Багдановіча ("Пагоня", "Слуцкія ткачыхі", "Раманс"). Вершы перакладзены на балгарскую, літоўскую, латышскую, нямецкую, украінскую, французскую, англійскую і іншыя мовы. Уступнае слова да кніг пад рэдакцыяй Уладзіміра Гілепа напісаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Выданню твораў садзейнічалі Міністэрства культуры, мінскі Літаратурны музей М.Багдановіча. Фінансавую падтрымку аказала прыватнае альшанскае прадпрыемства. Наклад — тысяча асобнікаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Вершы Багдановіча выйшлі на дзесяці мовах свету