UDF

Новости

Давыдзька абяцае адкрыць беларускамоўны канал

"Наша ніва"
28.10.2011
У інтэрв’ю "Советской Белоруссии" старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька расказаў пра рэбрэндынг на дзяржаўных каналах. Так, з 4 лістапада БТ стане "Беларусь 1", а "Лад" з 14 лістапада — "Беларусь 2". Апошні будзе мець спартова-забаўляльную скіраванасць.

Давыдзька паабяцаў, што дзесьці праз год з’явіцца беларускамоўны кабельны канал "Беларусь 3".

"Беларусь 3" аб’яднае ўвесь кантэнт, які падыходзіць пад вызначэнне "Спадчына" (гэта працоўная назва), у эфіры якога з’явяцца новыя праекты пра культуру, гісторыю, шэдэўры сусветнага кіно — і ўсё будзе толькі на беларускай мове", — заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь-ТВ" стане кругласуткавым "Беларусь 24", які ўжо ў снежні з’явіцца ў пакетах кабельных аператараў.



Перейти на сайт