UDF

Новости

У Навагрудку пачалося аднаўленне замка

"Белсат"
06.10.2011
Праект курыруе асабіста міністр культуры Павел Латушка.

Пакуль што праходзяць падрыхтоўчыя працы. Археолагі здымаюць грунт, каб дабрацца да культурнага слою. Мяркуецца, што абарончае збудаванне з’явілася ў ХІІІ стагоддзі, тады ж на яго тэрыторыі прайшла каранацыя Міндоўга. Раскопкі могуць "зрабіць" навагрудскі замак значна старэйшым.

Галоўны лабіст аднаўлення – міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Заступіўшы на высокую пасаду ў 2009 г., ён прапанаваў сабраць грошы на рэстаўрацыю аднаго з замкаў. Сярод Крэўскага, Лідскага і Навагрудскага абралі апошні.

Паводле яго, дзякуючы выкарыстанню магчымасцяў грашовай латарэі "Скарбніца", заснавальнік якой – Міністэрства культуры, удалося сабраць каля $ 30 тыс. Аднаўляць замак будуць не цалкам. Рэшткі сценаў закансервуюць, а вось вежы, якія часткова захаваліся, адновяць. Як ставяцца да рэстаўрацыі гісторыкі?

"На маю думку, кансервацыя замка – гэта найлепшы варыянт. Ён дайшоў да нас менавіта ў такім выглядзе, гэта дазваляе захаваць аўтэнтычнасць. Можна было б у адной з захаваных вежаў зрабіць маленькі музей, але не больш за тое, – разважае выканаўчы дырэктар аб'яднання "Гісторыка" Зміцер Рагачоў. – Аднаўляць замак цалкам, я лічу, не варта, ведаючы, як у Беларусі гэта адбываецца. Дабудаванне вежаў замка запатрабуе шмат сродкаў, але гэта аўтаматычна не прыцягне турыстаў. Усё адно давядзецца дадаткова працаваць, каб людзі паехалі ў Навагрудак".



Перейти на сайт