Анатолю Сысу — 50
Сёння споўнілася б 50 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднання "Тутэйшыя" Анатолю Сысу. Ужо больш за чатыры гады яго няма сярод жывых.
За гэты час адны ягоныя прыхільнікі паспелі далучыць паэта да нацыянальнага Пантэону, іншыя працягваюць шукаць прычыны ягонага трагічнага лёсу. Трэція ж збіраюць параскіданыя паэтавы творы і выдаюць ягоныя кнігі.
Паэтка Вольга Куртаніч вучылася з Анатолем Сысом у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Яна згадвае, як моцна вылучаўся малады паэт сярод астатніх студэнтаў, што пачыналі сябе сцвярджаць у літаратуры:
- Нам, студэнтам 80‑х Гомельскага ўніверсітэту пашчасціла. Пашчасціла, што сярод нашых паэтаў і празаікаў вылучаўся Анатоль Сыс, чалавек, за якім хацелася цягнуцца і з кім хацелася параўноўваць сваю творчасць.
Памятаю, калі мы ўсе ўжо выйшлі з універсітэту дыпламаванымі і Анатоль прыехаў на працу ў Менск, тут адбывалася тое ж самае. Народ творчы адразу абраў яго за куміра. У яго была вялікая харызма, моцны характар, магутны творчы хрыбет і выдатны творчы трамплін. Хацелася б верыць, што памяць пра Анатоля захаваюць ня толькі тыя, хто яго ведаў, але і тыя, хто толькі‑толькі знаёміцца з творчасцю Сыса.
Кніга выбраных вершаў Анатоля Сыса "Алаіза", якая выходзіць да юбілейнай даты, якраз адрасаваная тым, хто ў свой час размінуўся з яго прыжыцьцёвымі зборнікамі "Агмень", "Пан Лес" і "Сыс".
"Алаіза" выходзіць, дзякуючы рупнасці літаратуразнаўцы, праваабаронцы і сябра паэта з 1979 году Алеся Бяляцкага:
- Да нас у групу першакурснікаў зайшоў хлопец са старэйшага курсу з бялявымі валасамі, з трохі вырачанымі вачыма, які абвясціў, што запрашае ўсіх паэтаў на літаратурную суполку "Крыніца", якая была пры Гомельскім універсітэце. На гэтых пасяджэннях "Крыніцы" мы пазнаёміліся з Анатолем значна бліжэй. Ён быў увесь пагружаны ў беларускую паэзію. Культавымі паэтамі для яго тады былі Алесь Разанаў і Уладзімер Някляеў. Ён вучыўся ад іх, ён спрабаваў эксперыментаваць сам. Што мяне асабліва моцна ў ім уражвала і аказала вялікі ўплыў — гэта ягоная надзвычайная працавітасць. Калі ён загараўся нейкай ідэяй, нейкай тэмай і пачынаў пісаць, то для яго тады ўжо проста нічога не існавала. Ён хадзіў з нататнікам і асадкаю па інтэрнаце і бясконца прагаворваў розныя варыянты радкоў. Мы ўсе падпітваліся той творчай станоўчай энергіяй, якая сыходзіла ад Анатоля.
Сёння ў Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у Гомелі ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52 і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы Рэчыцы пройдуць вечары, прысьвечаныя 50‑годдзю Анатоля Сыса.
А 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне пройдзе вялікі літаратурны фэст, у часе якога на сцяне роднай хаты паэта будзе адчыненая мемарыяльная шыльда.