Новы кліп “ляпісаў“ трапіў у інтэрнэт - відэа
Відэа на песню "Принцесса" з апошняга альбома гурта зняў украінскі кліпмэйкер Аляксандр Стэкаленка.
Новы кліп гурта Ляпіс Трубяцкой на песню "Принцесса" дзіўным чынам сёння з’явіўся на канале TheCreativeBuro сервіса YouTube. Пры гэтым яго прэм’ера была запланаваная на сярэдзіну верасня.
Яшчэ да выхаду кліпа другі вакаліст "Ляпісаў" Павел Булатнікаў абяцаў "крутое і незвычайнае для творчасці гурта" відэа. Кліп чакалі не толькі прыхільнікі, але і самі музыкі – дагэтуль яны не бачылі нават чарнавога варыянту кліпа.
Рэжысёрам відэа выступіў запатрабаваны ва Ўкраіне кліпмэйкер Аляксандр Стэкаленка, вядомы па працах з "Акіянам Эльзы" і іншымі ўкраінскімі зоркамі. "Ляпісам" Стэкаленка зняў альтэрнатыўны кліп на песню "Я верю", які музыкі палюбілі, зрабілі афіцыйным і прапанавалі рэжысёру далейшае супрацоўніцтва.