Akute запісалі адзін з галоўных беларускіх альбомаў году - аўдыё
Дэбютны дыск "Дзевачкі і космас" магілёўскага індзі-гурта Akute паканкуруе за званне лепшага альбому ў беларускай музыцы з "Ляпісам Трубяцкім" і этна-трыё "Троіца". Сваю працу музыкі прысвяціілі Космасу. Менавіта там, на іх меркаванне, чалавек можа праявіць свае сапраўдныя якасці і паказаць – баязлівец ён альбо герой.
Праект Akute заснавалі музыкі з гурта "Глюкі", які распаўся на піке сваёй музычнай кар’еры. Менавіта "Глюкі" лічыліся галоўнымі пераемнікамі N.R.M. Але і з новым праектам музыкі дасягнулі поспеху. У 2010 годзе яны перамаглі на фестывалі "Басовішча", перамаглі таксама ў беларускім адборы на літоўскі фестываль "Be2gether", а іх дэбютны сінгл "Адзіноцтва" імгненна стаў інтэрнэт-хітом.
Увесну 2011 году Akute скончылі працу над дэбютным альбомам, які быў запісаны на магілёўскай студыі за пяць дзён і доўгі час зводзіўся ў Нарвегіі. Адзін з заснавальнікаў каманды і аўтар тэкстаў Раман Жыгараў кажа, што падчас стварэння песень яны знаходзіліся пад уплывам музыкі такіх гуртоў, як The Killers і Interpol, а таксама пісьменнікаў-фантастаў – Брэдберы, Стругацкіх, Азімава. Таму "касмічным" атрымаўся і гук, і тэксты. "Я пэўны, што менавіта ў Космасе чалавек можа праявіць свае сапраўдныя якасці і паказаць, хто ён на самой справе – герой ці баязлівец, злачынец ці адважны", - кажа Раман.
Адна з песень новага альбома гурта "Прамяні ч.2" ужо стала інтэрнэт-хітом, пасунуўшы з першай прыступкі "Грай" у выкананні "Ляпіса Трубяцкога" у хіт-парадзе "Тузін Гітоў".
Альбом "Дзевачкі і космас" афіцыйна выйдзе на CD 10 чэрвеня, а 1 чэрвеня яго можна спампаваць у інтэрнэце.