«Канцэрт на траве» 28 мая не адбудзецца
За два дні да пачатку оўпэн-эйра "Канцэрт на траве" яго арганізатары нечакана паведамілі пра тое, што мерапрыемства 28 мая не адбудзецца.
На канцэрце павінны былі прэзентаваць свае новыя праграмы гурты J:Морс і "Крамбамбуля", а таксама шэраг іншых камандаў. Як паведаміў арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, "Канцэрт на траве" пройдзе 11 чэрвеня. Афіцыйнае тлумачэнне арганізатараў: "У сувязі з вялікай колькасцю прададзеных квіткоў на канцэрт узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення правядзення мерапрыемства з мясцовымі ўладамі".
"Канцэрт на траве" заяўляўся, як міні-фестываль. Ад 17 гадзінаў у суботу на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне, мусіла пачацца вялікая музычная дзея. Плянавалася, што менавіта ў гэты дзень гурт "Крамбамбуля" прадставіць слухачам сваю новую праграму "Драбадзі-драбада", а гурт J:Морс сыграе таксама новую праграму "Много неба".
Мусілі таксама выступіць гурты "Бостонское Чаепитие", "9 миллиметр", DALI, Cola-Manola, "Йо-Йо", Аляксандар Памідораў і Лявон Вольскі з сольнай праграмай "Белая яблыня грому".