Мінскія электра-панкі знялі скандальны кліп на трасянцы - відэа
Музыкі з гурта BLAGI MAT!!! кажуць, што нягледзячы на тое, што гэтая праца ўяўляе сабой вясёлы сцёб, у Беларусі не знойдзецца ніводнага тэлеканала, які наважыцца паставіць у эфір правакацыйнае відэа.
"DJ Гопнік" – першае афіцыйнае відэа гурта BLAGI MAT!!! – электра-панк праекта Ігара Загумёнава. Музыкант распавядае, што ідэя "антыгопніцкага" твора ў яго паўстала яшчэ ў 90-х.
"Паколькі людзі, якія не маюць аніякага густу і слухаюць рускую папсу, у нас не перавяліся дагэтуль, я вырашыў урэшце запісаць гэты твор", - кажа Ігар. Песня выконваецца на трасянцы, бо ўявіць беларускамоўнага гопніка немагчыма, а па-руску спяваць музыкантам нецікава.
Відэа на песню зняў крэатыўны кліпмейкер Арцём Лобач, вядомы з кліпа на песню Tanki, які запісаў праект ZIGZAG разам з гуртом Neuro Dubel.
"Ідэя майго кліпа ў аўтарскай фантазіі на тэму, як культура пралетарскага грамадства можа прагрэсаваць, калі падпітваецца моднымі тэндэнцыямі з асяродку шоў-бізнесу. Чалавек безабаронны перад уздзеяннем СМІ і поп-культуры, і ў яго галаве могуць адбывацца розныя хімічныя рэакцыі”, - тлумачыць рэжысёр. Ён кажа, што дзяўчына ў стылі 20-х гадоў з яго відэа – узорны вобраз для феміністак. "Радыкальныя феміністкі хочуць дыскрымінаваць мужчынаў. У аўтарскай інтэрпрэтацыі гэта прывядзе да дамінавання лесбійскіх сексуальных адносінаў, а значыць дзеці нараджацца не будуць, дзіцёнак назаўжды застанецца ў прэзерватыве. Але як не дзіўна ўсё гэта аб’ядноўвае любоў, ва ўсіх яе сэнсах".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники