UDF

Новости

Куллінковіч адзначыць Дзень нараджэння канцэртам

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
05.05.2011
Лідэр гурта Аляксандр Куллінковіч адзначыць свой Дзень нараджэння вялікім сольным канцэртам. Музыкант вырашыў сабраць разам на сцэне музыкаў, з якімі працаваў у апошнія гады.

"18 мая ў мяне Дзень нараджэння. Чым не нагода выйсці на сцэну і сабраць разам тых людзей, якія граюць са мной", - кажа Аляксандр Куллінковіч. Яго гурт Neuro Dubel у Беларусі знаходзіцца пад негалоснай забаронай. Канцэрт-прэзентацыя трыб’юта каманды ў сакавіку была сарваная, у сувязі з чым музыкант публічна папрасіў міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага даць тлумачэнні, а таксама выступіў з адкрытай заявай, у якой зазначыў, што ўлады фактычна наклалі забарону на прафесію рок-музыканта ў Беларусі. Афіцыйнай рэакцыі з боку ўладаў не было.

18 мая Куллінковіч хоча сабраць музыкантаў, з якімі грае, і сваіх прыхільнікаў у адным з мінскіх клубаў (зараз вырашаецца пытанне ў якім менавіта), каб паспяваць свае старыя і новыя песні. Аляксандр спадзяецца, што розум пераможа, і аніякіх перашкодаў улады чыніць не будуць.

Пры канцы красавіка ў Брэсце і Гродна паспяхова прайшлі сольныя канцэрты Лявона Вольскага, хоць выступ яго гурта "Крамбамбуля" у Мінску быў забаронены.



Перейти на сайт