N.R.M. cыгралі першы канцэрт без Вольскага
Гурт N.R.M. даў першы сольны канцэрт без свайго лідэра Лявона Вольскага. Паўпадпольны выступ каманды прайшоў 22 красавіка ў полацкім клубе "Сфера". У клуб, разлічаны на 180 чалавек, змясцілася больш чым удвая гледачоў.
Музыкі прызнаюцца, што нават па дарозе з Мінску ў Полацк да канца не верылі, што іх канцэрт пройдзе. N.R.M. разам з шэрагам іншых беларускіх рок-выканаўцаў былі ўключаныя ў "чорны" спіс. Іх выступ у Полацку не афішаваўся і не рэкламаваўся, абвестка была толькі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Тым не менш, на канцэрт сабралася каля 400 чалавек, пры тым, што клуб разлічаны на 180 месцаў. N.R.M. прадставілі некалькі новых песень, запісаных ужо без удзелу Вольскага, а таксама некалькі ранейшых хітоў, як "Одзірыдзідзіна", "Партызанскуя" і "Худсавет".
"Канцэрт прайшоў вельмі паспяхова. Па рэакцыі залы зусім не было заўважна, што мы выступалі без Лявона", - зазначыў бубнач гурта і аўтар шэрагу песень N.R.M. Алезіс Дземідовіч.
Тое, што гурт будзе выступаць без свайго франтмэнта, гурт абвесціў на пачатку гэтага году. Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў і Алезіс Дземідовіч заявілі, што не збіраюцца чакаць, пакуль Лявон Вольскі вызваліцца ад сваіх сольных праектаў і прысвеціць час гурту, таму вырашылі граць утрох. Сам Вольскі ад каментароў на гэтую тэму адмаўляецца.