UDF

Новости

У “Ляпісаў“ з'явіўся новы кліп - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
25.03.2011
У кліпа на новую песню "Верю" гурта "Ляпіс Трубяцкой" з'явілася другая афіцыйная версія. Прычым знята відэа было без узгаднення з музыкантамі.

"Ляпісы" выпадкова знайшлі на яго на сервісе Youtube і пачалі шукаць яго аўтара праз СМІ ды сацыяльныя сеткі. Але не дзеля таго, каб адстаяць свае аўтарскія правы, а каб падзячыць і сказаць, што кліп гэты прызнаецца за афіцыйны ролік гурта. Настолькі ён ім спадабаўся.

Аўтарам аказаўся вядомы кіеўскі режысёр Аляксандр Сцекаленка, які здымаў відэа ўкраінскім поп- і рок-зоркам. Ён патлумачыў, што вырашыў зрабіць ролік падчас падарожжа па Непалу пад натхненнем ад новай песні беларусаў, якую пачуў у сеціве.

Тым часам "Ляпісы" рыхтуюцца да двухдзённай прэзентацыі сваёй новай праграмы "Весёлые картинки" у Мінску. На выступ каманды ў клубе "Рэактар" 1 і 2 красавіка ўсе квіткі распрададзеныя. Пакуль ніякіх звестак пра адмену канцэрта няма. Да гэтага з надуманых прычынаў былі адмененыя два канцэрты гурта ў Магілёве і Гомелі.



Перейти на сайт