Праваабаронцы сталі на абарону рок-музыкантаў

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
22 марта 2011, 16:10
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказаў пратэст супраць аднаўлення ў Беларусі практыкі забароны і цэнзуравання выступаў рок-гуртоў. У заяве, якую прыняла арганізацыя, такія дзеянні з боку ўладаў называюцца праявай цемрашальства, што вяртае Беларусь у часы камуністычнага мінулага.

Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа, што нягледзячы на адмаўленне міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім датычнасці яго ведамства да стварэння дадзенага дакумента, забарона відавочна існуе. Пра што сведчыць адмена з надуманых прычынаў шэрагу канцэртаў і зняццё з трансляцыі музычных твораў у эфіры FM-станцыяў гуртоў і выканаўцаў, чые імёны і прозвішчы ўказаныя ў дакуменце, што быў распаўсюджаны ў СМІ.

У гэтай сувязі праваабаронцы выказалі пратэст супраць аднаўлення ў Беларусі практыкі забароны на творчасць шэрагу гуртоў, якая ажыццяўляецца ў парушэнне законаў. Юрысты арганізацыі выказалі гатоўнасць у аказанні дапамогі забароненым творцам у адстойванні канстытуцыйных правоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Праваабаронцы сталі на абарону рок-музыкантаў