UDF

Новости

Канцэрт “Ляпісаў“ пад пагрозай зрыву, а песні гурта зніклі з радыёстанцый

Арганізатараў гомельскага канцэрта выклікалі ў гарвыканкам і там паведамілі, што выступ не павінен адбыцца.

Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" у Гомелі, запланаваны на 13 сакавіка ў лёгкаатлетычным манежы, хутчэй за ўсё не адбудзецца. Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў прэс-аташэ калектыву Зміцер Безкаравайны.

"Мы не цалкам упэўненыя, што так і будзе. Але пагроза ёсць. Па нашай інфармацыі, дырэктар Дома культуры, арганізатара гэтага канцэрту, быў выкліканы ў гомельскую мэрыю і там было сказана, што канцэрт не павінен адбыцца".

Таму хутчэй за ўсё яго не будзе, дадае Безкаравайны. Дарэчы, на канцэрт ужо было прададзена больш за тысячу білетаў.

Пакуль не вядома, ці звязана гэта са з'яўленнем у інтэрнэце "чорнага спіса", але па часе супадае з іншымі праблемамі гурта ў Беларусі.

"Дзіўным чынам гэта супадае са знікненнем усіх песень гурта "Ляпис Трубецкой" з эфіру мінскіх і беларускіх радыёстанцый".

Што будзе з канцэртам "Ляпісаў" у Мінску і іншых гарадах пакуль невядома, але "кепскай інфармацыі пакуль няма".



Перейти на сайт