На Ultra-Music Awards назвалі герояў году - аўдыё
Сайт ultra-music.com уручыў свае ўзнагароды па выніках 2010 году. Гэтую беларускую музычную прэмію адрознівае тое, што пераможцы тут вызначаюцца не толькі па "беларускіх" намінацыях, але і ў сусветнай музыцы.
Непасрэдны ўдзел у вызначэнні бяруць самі слухачы.
Такім чынам, лепшым замежным альбомам году быў прызнаны дыск Gorillaz "Plastic Beach", а лепшай замежнай песняй "Wonderful Life" Hurts. На абвяшчэнні, якое прайшло 26 лютага ў мінскім клубе "Графіці", арганізатар прэміі Вячаслаў Радзівонаў выказаў спадзеў, што гэтыя выканаўцы сёлета даедуць да Беларусі, тады будзе нагода перадаць прыз.
Досыць нечакана ў намінацыі "Лепшы беларускі альбом" году перамагла дэбютная праца ангельскамоўнага гурта Green Pepper – "Get on the Right Road", якая ў галасаванні апярэдзіла альбомы гуртоў "Дзецідзяцей", MAUZER, J:Морс. У намінацыі "Лепшая беларуская песня году" па-за канкурэнцыяй апынулася "Грай" – беларускамоўны хіт гурта "Ляпіс Трубяцкой", што быў выкладзены ў сеціва пры канцы снежня 2010 году. Прыз за "Музычную падзею года ў Беларусі" атрымаў Палац рэспублікі, які ўзяўся зладзіць у Мінску канцэрт гурта Rammstein.
У падобных намінацыях – "Адкрыццё году" і "Дэбют году" былі адзначаны адпаведна Clover Club і Sang Sattawood, "Праектам году" быў названы трыб’ют гурту "Ы.Ы.Ы" у выглядзе трохдыскавага выдання-прысвячэння Васілю Шугалею. "За ўнёсак у развіццё беларускай музыкі" адзначылі гурт IQ48, які выступіў у якасці хэдлайнера на цырымоніі.