У Мінску пройдзе “Ноч пераўвасабленняў“ - відэа
Дата і месца таямнічай імпрэзы да апошняга моманта не паведамлялася. Яе арганізатары шукалі нестандартнага месца для яе правядзення. Пераўвасабленні пройдуць у холе, сталоўцы і бары ў адміністрацыйным будынку сталіцы.
"Ёсць праблема. Калі чалавек займаецца нечым нестандартным, яму цяжка рэалізавацца", - кажа Ілля Давыдаў. Ён адзін з тых, хто ладзіць фэст Endorphin, які праходзіць на прыватнай сядзібе на ўскрайку Оршы.
Сёлета ў межах фэсту ў Мінску пройдзе "ноч пераўвасабленняў" – акцыя пад назвай "Чуд…НОЙ*КОВЧЕГ". Месца яе правядзення да апошняга моманту не паведамлялася – арганізатары шукалі нестандартную пляцоўку. У выніку знайшлі – будынак на Партызанскім праспекце, 6А. Імпрэза пройдзе ў холе, сталоўцы і бары.
"Не будзе так, што прыйдуць гледачы, і іх будуць карміць нейкай дзеяй. Кожны з прысутных тут будзе актыўнічаць. Рыса між гледачом і ўдзельнікамі ліквідуецца і ўсе яны трапяць у іншую рэальнасць", - кажа Ілля. Перанесці ў свет ілюзій, фантазій ды сноў пакліканы перформанс-групы "Артель КОМЕДИантоff" з Магілёва і "Мастерская 3.14", музычны праект "MetaDub", які заснавалі музыкі з гуртоў "Аддис Абеба", Karavan, Saraswati і "Батукада", майстры бодзі-арту ды іншыя нестандартныя асобы.
Словамі апісаць дзею, якая будзе праходзіць у ноч з 16 на 17 лютага самі арганізатары не бяруцца, толькі цытуюць Ірвіна Уэлша наконт таго, што "шаленства – лепшы шлях да ісціннай рэальнасці". Кажуць, што лепш пабачыць відэа ды ўзяць удзел у імпрэзе.
"На першы наш фэст прыехала міліцыя, нас спыталі, чым мы тут займаемся, ды з’ехалі. На наступныя фэсты мы ўжо самі запрашалі прадстаўнікоў аддзелу культуры і міліцыі, але тыя не прыходзілі. Добра, што хоць не замінаюць", - зазначае Ілля Давыдаў.
Акцыю падтрымала грамадзянская кампанія "Наш дом".