UDF

Новости

Някляева «выразалі» з фільма пра Мулявіна - відэа

"Наша ніва"
17.01.2011
Беларускія цэнзары не паказалі кадры з паэтам у расійскім фільме аб стваральніку "Песняроў".

12 студзеня на тэлеканале АНТ быў паказаны расійскі дакументальны фільм "Горкае шчасце песняра". Стужка была прымеркавана да 70-годдзя народнага артыста Беларусі. Сярод яе ўдзельнікаў быў і паэт Уладзімір Някляеў, на чые вершы "Песняры" выконваюць песні.

Цяпер Някляеў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 19 снежня яго збілі людзі ў чорным. Яму спрабуюць прыпісаць арганізацыю "беспарадкаў" у Мінску. Беларуская ўлада стараецца выставіць апазіцыю ў якасці дэструктыўных элементаў.

А з’яўленне Някляева, экс-кандыдата ў прэзідэнты, у зусім іншай ролі на дзяржТБ, не адпавядала б абранай лініі.





Перейти на сайт