Вольскаму дазволілі спець перад выбарамі
Лявон Вольскі сольна, з "Крамбамбуляй" пакажа праект "Белая яблыня гроому" і сыграе новым песні на вялікім канцэрце ў Мінску 16 снежня. Дазвол на правядзенне мерапрыемства арганізатары атрымалі з цяжкасцю, давялося нават узгадняць з чыноўнікамі рэпертуар.
"Гастрольнае пасведчанне атрымалі з цяжкасцю. Давялося тлумачыць, што за праект мы паказваем, на вершы якіх паэтаў, узгадняць рэпертуар", - кажа прадзюсар Ганна Вольская. Сам Лявон тут нічога дзіўнага не бачыць: "Мясцовыя чыноўнікі проста вырашылі падстрахавацца, патэлілі ўгару: там адмашку далі, у нас жа дэмакратыя цяпер".
16 снежня ў КЗ "Мінск" Вольскі разам з музыкамі пакажа праект "Белая яблыня грому", запісаны на вершы класікаў беларускай паэзіі. Яго прэзентацыя паспяхова прайшла ў сакавіку ў зале Купалаўскага тэатру. "На гэтым канцэрце рэпертуар яшчэ пашырыцца. Дадаліся песні, напісаныя на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Больш увагі прысвяцім відэаінсталяцыі, на якой працуе Мацвей Сабураў", - абяцае Лявон Вольскі. На канцэрце ён выканае некалькі абсалютна новых песень. Цікава, што адна з іх будзе на харвацкай мове.
Цягам канцэрту на сцэну выйдзе нямала гасцей. Песню "Немец" Лявон выконвае з Аляксандрам Памідоравым, новую – "Вера, надзея, любоў" заспявае з Ганнай Хітрык, а ў творы "Парушыўшы законы прыцягнення" магчыма выйдзе падспяваць жонка музыканта.
Цікава, што першы квіток на канцэрт 16 снежня набыў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён ужо запрасіў на канцэрт Вольскага сваіх калегаў з амбасадаў іншых еўрапейскіх краінаў.