«Ляпіс Трубяцкой» выклаў у сеціва новы інтэрнэт-сінгл
Сяргей Міхалок прысвяціў сваю новую працу Сяргею "Олдзі" Белавусаву – заснавальніку адной з першых рэгі-камандаў у Савецкім Саюзе "Комитет охраны тепла", які памёр у дзень выхаду сінгла 5 лістапада 2010 года на 49-м годзе жыцця.
На інтэрнэт-сінгле "Ляпіса" пад назвай "Священный огонь" тры песні. Праца выкладзена на старонцы гурта на сайце "Кругі". Спецыфіка гэтага рэсурса ў тым, што за выкладзеныя тут запісы кожны наведнік можа заплаціць хоць якую суму, а можа не плаціць наогул. Музыкі збіраюцца пералічыць усе атрыманыя сродкі ўдаве лідэра "Комитета охраны тепла".
Ужывую гурт збіраецца прэзентаваць новы сінгл 6 лістапада ў Пецярбургу.