Памёр самы сціплы бубнач беларускага року
З імем Ігара Маскаленкі звязана гісторыя беларускага рок-н-ролу ад канца 80-х. Тады ён граў у гурце "7 герц", які стаў папулярным на ўвесь Саюз пасля здымак у фільме "Меня зовут Арлекино".
"Ігар мог пачуваць сябе суперзоркай, на тыя часы ў Мінску "7 герц" быў папулярны гэтак жа, як "Алиса" у Піцеры. Але ніколі за ім не назіраў нейкай ганарлівасці, ён заўжды быў сціплым, вясёлым і дабразычлівым чалавекам", - кажа пісьменнік Адам Глобус. Ігара жартаўліва звалі ў музычных колах "Маскаль", на што ён зусім не крыўдаваў.
"Колькі яго памятаю, ён заўжды быў у адным настроі – вясёлым", - згадвае лідэр гурта "Крама" Ігар Варашкевіч. Пасля працы ў складзе адной з самых вядомых хэві-мэтал камандаў Беларусі "Торнадо" Ігар граў якраз у гурце "Крама". "Я заўжды называў яго ў ліку самых улюбёных маіх бубначоў. Вельмі хацеў, каб ён граў з намі, сам Ігар таксама гэтага прагнуў, але не склалася", - зазначае Варашкевіч.
Маскаленка за сваю кар’еру паспеў пайграць у дзесятцы камандаў, сярод іх – гурты ULIS, "Песняры" і "Мантана". У ліку іншых беларускіх музыкаў зарабляў на жыццё ў турах па Блізкаму Усходу. Апошнім часам працаваў гукарэжысёрам у Беларускім драматычным тэатры беларускай арміі. "Зусім нядаўна з ім спаткаліся, Ігар быў як заўжды вясёлым і шчыра запрашаў прыйсці на спектакль", - згадвае апошнюю сустрэчу з музыкантам Адам Глобус.
Мяркуецца, што Ігар Маскаленка памёр ад прыступа панкрэаціту. Яго цела было крэміравана 14-га кастрычніка.