Вязень сумлення запісаў інтэрнэт-сінгл - аўдыё
Беларускі грамадскі актывіст і музыкант Ігар Коктыш прадставіў свой першы інтэрнэт-сінгл "За Свабоду" пасля трохгадовага зняволення ў сімферопальскім ізалятары.
Ігар Коктыш ужо доўгі час дамагаецца атрымання палітычнага прытулку ва Украіне. Беларускі актывіст заяўляе, што ў Беларусі, дзе ён кіраваў Нефармальным рухам моладзі, яго пераследуюць па палітычных матывах. Тры гады таму па рашэнні ўкраінскай пракуратуры Ігара арыштавалі для экстрадыцыі ў Беларусь. На яго абарону сталі праваабарончыя арганізацыі з Украіны, Расіі і Беларусі, арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала беларускага актывіста вязнем сумлення. Вызвалілі Коктыша з ізалятара ў Сімферопалі праз тры гады - сёлета ў лютым на падставе рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека.
На сайце www.i-cent.org.ua музыкант выклаў першую песню свайго праекту |)UX MIKAELЯ, запісаную па выхадзе з турмы. Яна завецца "За Свабоду". Ігар называе гэты твор крыкам душы. Словы да яго былі напісаныя яшчэ да затрымання музыканта. Увесь час, пакуль ён быў за кратамі, тэкст "За Свабоду" быў размешчаны на сайце ў падтрымку Коктыша.