Лявон Вольскі ўпершыню сыграе ў Лондане

Сяргей Нятрэба, новостной портал www.UDF.BY
4 октября 2010, 10:54
9 кастрычніка лідэр N.R.M і "Крамбамбулі" сыграе ў сталіцы Велікабрытаніі на запрашэнне англа-беларускага таварыства.

Старшыня англа-беларускага таварыства Джым Дзінглі распавядае, што ідэя запрасіць Лявона ў Англію з’явілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады не было магчымасці гэта ўсё арганізаваць. Урэшце з’явілася магчымасць запрасіць беларускага спевака ў Лондан. Канцэрт і сустрэча з беларускім спеваком пройдзе ў Беларускім доме, які належыць Згуртаванню беларусаў у Велікабрытаніі. Плянуецца, што музыка сыграе лепшае з рэпертуару гуртоў "Мроя", N.R.M, "Крамбамбулі", а таксама з сваіх сольных і супольных праектаў.

Лявон Вольскі ў гэтым годзе выдаў адразу некалькі новых дыскаў: навагодні супольны праект "Такога няма нідзе", сольны альбом на вершы беларускіх класікаў "Белая яблыня грому", а таксама новы сінгл "Крамбамбулі" – "Раз-два-тры – усе за стол!".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Лявон Вольскі ўпершыню сыграе ў Лондане