Noize MC дапісаў песню “Ляпісаў“ - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
2 октября 2010, 14:32
Беларускі гурт папрасіў расійскага рэпера дапісаць адзін з сваіх апошніх хітоў "Болт" для таго, каб зрабіць на яе кліп. Noize MC дапісаў тэкст, як толькі выйшаў з ізалятара ў Ваўгаградзе, куды трапіў за рэзкія выказвання ў бок міліцыі.

Ідэя запрасіць расійскага рэпера ў дуэт да Сяргея Міхалка паўстала ў працэсе здымак кліпа на песню "Ляпісаў" – "Болт" з апошняга альбому "Культпрасвет". У пэўны момант праца зайшла ў тупік. Сяргей Міхалок тлумачыць, што атрымаўся выдатны шэраг, але ён аніяк не пасаваў пад саму песню.

Тады і прынялі рашэнне запрасіць Noize MC, які па матывах "Болта" стварыў фактычна новую песню. Ад арыгінала застаўся толькі прыпеў Міхалка. Расійскі выканаўца скончыў працу над тэкстам адразу пасля выхаду з ізалятара, дзе адбываў пакаранне ў 10 сутак арышту за рэзкія выказванні ў бок міліцыі на сваім канцэрце. Музыка прызнаецца, што гэтая прыгода паспрыяла яму ў напісанні песні.

Кліп зрабіў штатны режысёр "Ляпісаў" Аляксей Церахаў, аўтар відэа да песень "Ау", "Розочка", "Капітал", "Огоньки".

Кліп увойдзе бонусам ў новы канцэртны DVD "Ляпіса Трубяцкога", прэзентацыя якога пройдзе ў Маскве 15 кастрычніка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Noize MC дапісаў песню “Ляпісаў“ - відэа