UDF

Новости

DALI спадабалася няветлівая Масква

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
30.09.2010
Кліпа на новую песьню гурта з Беларусі здымае апэратар Discovery. З відэа на "Лолиту" музыканты маюць намер скараць Расію.

За здымкі кліпа для беларусаў узяўся Дзмітры Вайтэнка, прадусар праектаў расійскага тэлебачання. Песня пра Лаліту падалася яму прыгожай і ён вырашыў зрабіць на яе відэа. Для гэтых мэтаў і быў запрошаны апэратар Эрык Чараваценка, што працуе з каналамі Discovery і National Geographic.

Гурт DALI упершыню працуе ў Маскве. Раней хлопцы былі болей арыентаваны на Польшчу, дзе летась трапілі ў фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Лідэр гурта Віктар Рудэнка прызнаецца, што расійская сталіца яму пакрысе стала падабацца. "Нявітлівасць, холад і жорсткасць гэтага горада мяне скарылі", - прызнаецца спявак.

Кліп плануецца прэзентаваць у лістападзе, а саму новую песню гурта DALI можна ўжо можна пачуць.



Перейти на сайт