Рэтра-сынгл ад “Крамбамбулі“

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
24 сентября 2010, 10:48
Праект Лявона Вольскага пасля трохгадовага перапынку прадставіў тры новыя песні. Нечаканасцяў ня выйшла - "Крамбамбуля" працягвае працаваць у рэтра-стылі.

На прызнанне лідэра праекту Лявона Вольскага, "Крамбамбуля" імкнецца працаваць у "карпаратыўным" кірунку. Музыкі апэлююць найперш да святочнай тэматыкі, пра гэта сведчыць і назва новага сынглу - "Раз-два-тры – усе за стол!". "Мы рыхтуем вясельную праграму, у межах якой спалучым лепшыя здабыткі рок-н-ролу і вясковага каларыту", - кажа Лявон.

Сынгл "Крамбамбулі" складаецца з трох песень, плюс дыксылэнд-вэрсія загалоўнага трэку. Усе яны напісаныя да фільму "Дасціш Фантастыш".

Хіта ўзроўню "Гасцей” ці "Абсэнту" на сынгле шукаць ня варта, як кажа сам Вольскі пры канцы бонуснай вэрсіі песні "Усе за стол" – "перабор прыколаў". На самой справе, "Крамбамбуля" заняла мала зайздросную нішу вясельнай фонавай каманды. Справа можа і прыбытковая, але з пункту гледжаньня творчасці сумнеўная.

Спампаваць сінгл можна тут
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ